Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя: 20 дзяцей сьмяротна атруціліся школьнымі абедамі


ілюстратыўнае фота

ілюстратыўнае фота

Як найменей 20 дзяцей памерлі пасьля таго, як пачаставаліся бясплатным харчаваньнем у вясковай школе за 80 кілямэтраў ад Патны.

Усе ахвяры былі ва ўзросьце ад васьмі да адзінаццаці гадоў.

Чыноўнікі кажуць, што яшчэ некалькі дзясяткаў дзяцей знаходзяцца ў шпіталях.

Паводле папярэдняга расьследваньня, у ежы знайшлі сьляды фосфару, які выкарыстоўваецца для захаваньня рысу і пшаніцы.

Дырэктару школы выставілі крымінальнае абвінавачваньне ў халатнасьці.

Урады шмат якіх штатаў Індыі маюць праграмы бясплатнага харачаньня дзяцей у школах.

Недаяданьне зьяўляецца адной з асноўных праблемаў здароўя індыйскіх дзяцей.
XS
SM
MD
LG