Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянскі бомж адбывае хатні арышт на вуліцы


ChameleonsEye / Shutterstock.com. Ілюстрацыйнае фота

ChameleonsEye / Shutterstock.com. Ілюстрацыйнае фота

Дамэніко Кадзіспоці быў асуджаны за паўторнае крымінальнае злачынства на хатні арышт. Але ж саракавасьмігадовы бомж ня мае ніякага адрасу, дзе ён бы мог адбыць пакараньне. Мілянскі суд пастанавіў, што бомж Дамэніко Кадзіспоці будзе адбываць пакараньне на вуліцы, прычым «злачынцу» акрэсьлілі частку ходніка, дзе ён павінен ночыць.

Кожны дзень а дзявятай вечару Дамэніко Кадзіспоці павінен зьявіцца перад домам № 22 на вул. Via Vittor Pisani ў Міляне. Там ён павінен раскласьці свае рэчы для сну і заставацца на гэтым месцы да сямі гадзін раніцы. За бамжом, які адбывае пакараньне такім чынам, сочыць паліцэйскі патруль.

«Я заўсёды краў ноччу. Таму суд мне прызначыў такое пакараньне. У мяне няма дому, таму не было ніякага іншага выйсьця. Ноччу я ня маю права перамяшчацца і вымушаны заставацца тут на ходніку», — скардзіўся Кадзіспоці італьянскім журналістам.

Суд пакараў Кадзіспоці яшчэ ў 2006 годзе, але за паўторнае парушэньне закону пакараньне яму працягнулі да красавіка 2014 году. Пакараны павінен ночыць на абазначаным месцы мілянскага цэнтральнага вакзала.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG