Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музычна-фільмава-кулінарнае «Басовішча»


Музычна-фільмава-кулінарнае «Басовішча»

Музычна-фільмава-кулінарнае «Басовішча»

XXIV Басовішча адбудзецца 19-20 ліпеня пад Гарадком на Падляшшы.

Штогод некалькі тысячаў беларусаў і палякаў зьбіраюцца тут у сярэдзіне ліпеня, каб паслухаць выдатных рок-выканаўцаў зь Беларусі і Польшчы.

Фэстываль традыцыйна мае некамэрцыйны характар і адбываецца пры падтрымцы недзяржаўных арганізацыяў, мясцовых уладаў і бізнэсоўцаў.

Афіцыйны плякат "Басовішча - 2013"

Афіцыйны плякат "Басовішча - 2013"

Сёлета галоўны арганізатар Беларускае аб’яднанне студэнтаў і грамадзкае аб’яднаньне «Villa Sokrates» дамовіліся з польскім кансулятам і турфірмамі пра бясплатныя візы.

Адкрыецца фэстываль у чацьвер 18-га ліпеня фільмам «Кастусь Каліноўскі» (1927, рэж. Уладзімір ГАРДЗІН, музыка ўжывую Сяргей ПУКСТ).

Пэрформэр Павал Альтгамэр правядзе «Партызанскі кангрэс рысавальнікаў», а мастак Уладзімір Цэслер зладзіць кулінарны пэрфоманс «Варэньне».

Падчас фэстывалю выступяць ILO&FRIENDS (PL), POMIDOR/OFF (BY), RE1IKT (BY), CLOVER CLUB (BY), DZIECIUKI (BY), VINSENT (BY), AKUTE (BY), THE TOOBES (BY) ды іншыя беларускія, польскія і ўкраінскія гурты.


Уначы пасьля рок-канцэрту адбудзецца начная дыскатэка ад найлепшых беларускіх і польскіх дыджэяў.

«БАСовішча» гэта некамэрцыйнае мерапрыемства: уваход на фэстываль і ўсе суправаджальныя імпрэзы бясплатныя.

Праграму фэстывалю можна паглядзець на сайце.


XS
SM
MD
LG