Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хвароба нырак — забойца, якому не надаюць увагі


Ныркі
Ныркі
Пра хваробу нырак і яе прафіляктыку піша Джэйн Броўдзі на блогу «Здароўе» New York Times

Захворваньне нырак не атрымлівае такой увагі, фінансаваньня або заклапочанасьці, як, скажам, рак малочнай залозы ці прастаты. Але на самой справе, гэтая хвароба забівае штогод больш амэрыканцаў — 90 000, чым абедзьве злаякасныя пухліны разам узятыя.

Нават тады, калі гэта не сьмяротна, лячэньне апошняй стадыі захворваньня нырак праз дыяліз або перасадку ныркі мае астранамічны кошт.

Калі хранічнае захворваньне нырак выявіць на раньняй стадыі, то адпаведнае лячэньне можа запаволіць ці спыніць прагрэсаваньне хваробы. Але людзі звычайна ня робяць праверак, яны нават наўрад ці ведаюць, што ў іх ёсьць захворваньне нырак, бо яно на першым этапе разьвіцьця не дае ніякіх сымптомаў.

Існуе просты, недарагі тэст на ўтрыманьне бялку ў мачы. Досьвед паказвае, што тром чвэрцям пацыентаў, у якіх ёсьць рызыка захворваньня нырак, дактары гэты тэст проста ня робяць.

Парада ўсім — пераканайцеся, што ваш лекар правярае колькасьць бялку ў вашай мачы не радзей аднаго разу на год.


Навукоўцы з ўнівэрсытэту Джона Гопкінса зрабілі маштабнае дасьледаваньне наконт фактараў рызыкі атрымаць захворваньне нырак. Сярод гэтых фактараў — паленьне, атлусьценьне, харчаваньне з высокім утрыманьнем чырвонага і апрацаванага мяса, спажываньне цукру, недастатковая наяўнасьць у харчаваньні садавіны, арэхаў і абястлушчаных малочных прадуктаў.

Толькі ў 1% аб’ектаў дасьледаваньня, ў якіх не было гэтых фактараў рызыкі, быў бялок у мачы, што зьяўляецца раньнім індыкатарам захворваньня нырак.



Камэнтуючы вынікі дасьледаваньня доктар Бэт Пірайно, прэзыдэнт Нацыянальнага фонду нырак, сказала: «Мы павінны перанесьці акцэнт зь лекаваньня хранічных захворваньняў нырак на папярэджаньне іх у першую чаргу.»

Доктар Лэсьлі Спрай, дырэктар Цэнтра дыялізу ў штаце Нэбраска, адзначае, што людзі з высокім крывяным ціскам, дыябэтам 2 тыпу і атлусьценьнем, якім атрымоўваецца пазьбегнуць інфаркту або інсульту, рызыкуюць атрымаць захворваньне нырак.

Наяўнасьць толькі аднаго фактару рызыкі павышае імавернасьць разьвіцьця захворваньня нырак ад 10% да 30%, кажа доктар Спрай.



Хвароба нырак генэтычна перадаецца ў спадчыну. Аднак, як адзначае доктар Спрай, «людзі ня могуць зьмяніць сваю генэтыку. Але мне не давядзецца так шмат працаваць, калі яны кінуць паліць, скароцяць сваё спажываньне солі, будуць есьці больш сьвежых садавіны і гародніны, і павялічаць сваю фізычную актыўнасьць. Гэта тое, што людзі могуць зрабіць для сябе самі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG