Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрыя Данькова абвінавачваюць па 7 артыкулах


Юры Данькоў

Юры Данькоў

Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менску скончыла папярэдняе сьледзтва па крымінальнай справе ў дачыненьні да гендырэктара менскага забаўляльнага цэнтру Dankoff Club Юрыя Данькова. Яго пакінулі пад вартай.

Абвінавачаны і яго абаронцы пачалі знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, паведамляе Інтэрфакс.

Канчатковае абвінавачваньне Данькову прад’яўлена па 7 артыкулах Крымінальнага кодэксу:

• ухіленьне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243),

• выкарыстаньне заняткаў прастытуцыяй або стварэньне ўмоў для заняткаў прастытуцыяй (ч. 2 арт. 171),

• службовы падлог (ч. 1 арт. 427),

• падробка, выраб, выкарыстаньне альбо збыт падробленых дакумэнтаў (ч. 1 арт. 380),

• саўдзел у фальсыфікацыі доказаў па грамадзянскай або гаспадарчай справе (ч. 6 арт. 16, арт. 395),

• уцягваньне ў занятак прастытуцыяй (ч. 2 арт. 171-1),

• выраб і распаўсюджваньне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (ч. 1 арт. 343).

Данькова затрымалі на пачатку верасьня 2012 году. Да арышту ён абвінавачваў кантрольныя органы ў правакацыях падчас праверак гульнявых устаноў і называў вялікай памылкай спробу ўвесьці сыстэму ўліку кліентаў казіно, бо лішняя публічнасьць толькі адвабіць людзей.

У 2001 годзе Юрый Данькоў быў прэтэндэнтам у кандыдаты на прэзыдэнта Беларусі, але для яго прэзыдэнцкая кампанія скончылася на этапе збору подпісаў і рэгістрацыі кандыдатам.
XS
SM
MD
LG