Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Нямеччыны паведамляюць пра рэзкі рост у краіне колькасьці ўцекачоў, якія просяць палітычнага прытулку.

Толькі ў першай палове сёлета, як паведамляецца, міграцыйным уладам краіны было пададзена больш за 43 тыс. заяваў. Гэта на 90% больш, чым за той жа пэрыяд 2012 году.

У дакладзе падкрэсьліваецца, што найбольшая колькасьць прашэньняў аб прытулку паступае ад жыхароў Чачні. Далей ідуць сырыйцы і афганцы.

Экспэрты мяркуюць, што рэзкі рост заявак зьвязаны з рашэньнем судовых уладаў Нямеччыны даваць палітычным уцекачам тыя ж сацыяльныя льготы, што і грамадзянам краіны.

Раней паведамлялася, што паводле статыстыкі і ў беларускіх уцекачоў Нямеччына сярод эўрапейскіх краін карыстаецца прыярытэтам.
XS
SM
MD
LG