Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпэт: сямёра забітых у сутыкненьнях


У Каіры ў сутыкненьнях паміж сіламі бясьпекі і прыхільнікамі зрынутага прэзыдэнта Мухамада Мурсі загінулі сем чалавек і больш за 260 параненыя.

Пра гэта паведамілі прадстаўнікі службы бясьпекі і мэдыкі.

Паліцыя ўжыла сьлёзацечны газ супраць дэманстрантаў, якія закідвалі паліцэйскіх камянямі.

Беспарадкі пачаліся ўчора ўвечары пасьля таго, як група пратэстуючых перакрыла мост праз Ніл.

Раней у панядзелак намесьнік дзяржсакратара ЗША Ўільям Бэрнс правёў перамовы з часовым прэзыдэнтам Эгіпту Адлі Мансурам, прэм’ер-міністрам Хазэмам Беблаві і міністрам абароны Абдэль Фатахом ас-Сісі. Ён заклікаў тых, хто прыйшоў да ўлады ў Эгіпце, устрымацца ад палітычных арыштаў.

Прадстаўнікі руху «Браты-мусульмане» і лідэры групоўкі «Тамарод», якая выступіла з патрабаваньнем адстаўкі Мурсі, адмовіліся ад сустрэчы з Бэрнсам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG