Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік берасьцейскай міліцыі выбачыўся перад пінскімі бабулькамі


Начальнік упраўленьня ўнутраных спраў Берасьцейскага аблвыканкаму Іван Саўчыц адрэагаваў на брутальнае затрыманьне міліцыянтамі пэнсіянэраў, якія нелегальна гандлявалі ў Пінску.

«Сапраўды, у Пінску здарыўся інцыдэнт. Ужо зроблены вельмі сур’ёзныя высновы, з усімі начальнікамі райаддзелаў была праведзеная сэлектарная нарада па гэтым пытаньні. Я прыношу выбачэньні за непрафэсійныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі. Ацэнку правамернасьці іх дзеяньняў дасьць Сьледчы камітэт Беларусі, у сваю чаргу мы праводзім службовую праверку. Вядома, факт адміністрацыйнага правапарушэньня грамадзянамі меў месца і складзеныя пратаколы былі наступствам гэтага парушэньня закону, але далейшыя дзеяньні міліцыянтаў былі непрафэсійнымі», — заявіў Саўчыц у інтэрвію берасьцейскай абласной газэце «Заря».

7 ліпеня міліцыя брутальна затрымала некалькі дзесяткаў гандляроў-пэнсіянэраў

На відэа міліцыянты жорстка заштурхоўваюць пэнсіянэраў-гандляроў у аўтамабілі, нават закідваюць сталую жанчыну дагары нагамі.

XS
SM
MD
LG