Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Ўладзімера Яроменка завялі крымінальную справу


Уладзімер Яроменак

Уладзімер Яроменак

Супраць сябра «Маладога фронту» Ўладзімера Яроменка завялі крымінальную справу. Яго вінавацяць у парушэньні правілаў прэвэнтыўнага нагляду.


Пастанова пра новую крымінальную справу датаваная 24 траўня, паведамляе сайт «Маладога фронту».

14 ліпеня, у дзень вянчаньня маладафронтаўца, яму патэлефанаваў сьледчы й настойліва папрасіў зьявіцца на размову ў панядзелак. Яроменак дамовіўся перанесьці размову на аўторак.

У 2011 годзе Ўладзь Яроменак быў асуджаны да зьняволеньня за ўдзел у мітынгу пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году.

З калёніі Яроменак выйшаў у канцы лета 2010 году пасьля памілаваньня. Суд Першамайскага раёну Менску паставіў яго на год пад прафіляктычны нагляд.

Раней Уладзя Яроменка неаднаразова затрымлівалі і каралі адміністрацыйнымі арыштамі за ўдзел у акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі.
XS
SM
MD
LG