Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паляваньне на кітоў: Аўстралія супраць Японіі


Улады Японіі абвінавачваюць Аўстралію ў спробах навязаць краіне «чужыя маральныя стандарты» з дапамогай кампаніі за спыненьне кітабойнай здабычы.

Такую заяву зрабіў прадстаўнік японскага ўраду на пасяджэньні Міжнароднага суду ААН у Гаазе, дзе працягваюцца слуханьні ў справе аб японскай праграме адлову кітоў, якую Токіё называе чыста навуковай.

Аўстралія і Новая Зэляндыя абвінавачваюць Японію ў парушэньні міжнароднага мараторыя на камэрцыйнае паляваньне на кітоў, прынятага яшчэ ў 1986 годзе. Канфлікт паміж краінамі цягнецца ўжо некалькі гадоў.

У той жа час генпракурор Аўстраліі Марк Дрэйфус заявіў Бі-бі-сі, што яго краіна гатовая супрацоўнічаць зь Японіяй у навуковым дасьледаваньні Антарктыкі.
XS
SM
MD
LG