Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанія — Балівіі: выбачайце, калі ласка


Самалёт Маралеса

Самалёт Маралеса

Гіпшанія папрасіла прабачэньня ў Балівіі за тое, што адмовілася пусьціць у сваю паветраную прастору самалёт з Эвам Маралесам, прэзыдэнтам гэтай лацінаамэрыканскай краіны.

Амбасадар Гішпаніі ў Балівіі Анхель Васкес, выступіў з афіцыйнай заявай прабачэньня і шкадаваньня з нагоды інцыдэнту.

Гішпанія не дазволіла праляцець самалёту Маралеса над сваёй тэрыторыяй, бо падазравала, што на борце знаходзіцца былы супрацоўнік амэрыканскіх спэцслужбаў Эдвард Сноўдэн.

Аднак Сноўдэна, якога хочуць арыштаваць улады ЗША, у самалёце не было.

Колішні супрацоўнік ЦРУ і АНБ застаецца ў транзытнай зоне маскоўскага аэрпорту Шарамецьева.

Раней Балівія далучылася да Вэнэсуэлы і Нікарагуа ў гатоўнасьці прадаставіць прытулак Сноўдэну.
XS
SM
MD
LG