Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэксыка: наркакартэль «Зэтас» застаўся без галавы


Мэксыканскі спэцназ

Мэксыканскі спэцназ

Мэксыканскія марскія пяхотнікі захапілі Мігеля Анхеля Трэвіну Маралеса побач з Нуэво-Ларэда, горадам на мяжы з ЗША.

Гэтую інфармацыю пацьвердзілі афіцыйныя асобы Мэксыкі.

Картэль «Зэтас», заснаваны былымі мэксыканскімі спэцназаўцамі, кантралюе злачынныя групоўкі ў 16 штатах краіны.

Маралес ачоліў картэль пасля таго, як урадавыя войскі Мэксыкі забілі папярэдняга кіраўніка ў кастрычніку 2012-га.

Раней улады ЗША прапаноўвалі 5 мільёнаў даляраў за інфармацыю, якая дапаможа злавіць Мігеля Анхеля Трэвіну Маралеса.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG