Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 17 ліпеня: дзень нараджэньня Ангелы Мэркель і Барыса Пятровіча


Пра падзеі і даты ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

ПАДЗЕІ ДНЯ


Завяршэньне візыту Лукашэнкі ў Кітай

Сусьветны дзень міжнароднай юстыцыі, ў гэты дзень у 1998 годзе быў створаны Міжнародны крымінальны суд, які разглядае справы аб гэнацыдзе, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці


ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ


1570 — у Вільні заснаваны езуіцкі калегіюм.

1868 — сталіца Японіі перанесена з Кіёта ў Токіё.

1918 — у Маскве пачаўся Усерасейскі зьезд уцекачоў зь Беларусі

1919 — урад Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі спыніў сваю дзейнасьць.

1924 — утвораны Сьветлагорскі раён.

1939 — Латвія далучаная да СССР.

1941 — арганізавана генэральная акруга «Беларутэнія», якая разам з генэральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўвайшла ў склад нацысцкага рэйхскамісарыяту «Остлянд».



1942 — Пачалася Сталінградзкая бітва

1945 — Пачалася Патсдамская канфэрэнцыя

1992 — Славацкія дэпутаты прагаласавалі за выхад Славаччыны са складу Чэхаславаччыны і ўтварэньне сувэрэннай дзяржавы


У гэты дзень нарадзіліся:

1954 — Ангела Мэркель, нямецкі палітык, канцлер Нямеччыны

1959 — Барыс Пятровіч, беларускі празаік


У гэты дзень памерлі:

1918 — Мікалай II, імпэратар расейскі, забіты разам зь сям’ёй



1998 — Сяргей Сідар, беларускі географ, пэдагог

2000 — Эдзі Агняцьвет, беларуская паэтэса, перакладніца



ЦЫТАТА ДНЯ

Вера дае мне кірунак, яна адкрывае мне хрысьціянскую вестку пра сэнс жыцьця, дае надзею і натхняе. Але вера прыносіць мне таксама сумнеў ува мне самой і пакору перад Богам.
Ангела Мэркель
XS
SM
MD
LG