Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Берасьцейскія актывісты БСДП(Г) і кампаніі «Гавары праўду» ўсклалі кветкі да помніка тысячагодьдзя Берасьця. Такім чынам яны ўшанавалі 603-я ўгодкі Грунвальдзкай бітвы.

Кветкі ўсклалі да тэматычнай пліты пад статуяй князя Вітаўта. Пасьля гэтага ў офісе сацыял-дэмакратаў адбыўся прагляд дакумэнтальнага фільму «Легенда Грунвальду» і круглы стол.

Кіраўніца гарадзкой арганізацыі БСДП(Г) Ганна Канюс:

«На жаль, Грунвальдзкая бітва ўшанаваная ў Берасьці толькі на шыльдзе на помніку тысячагодьдзя. Няма ні дошак аб сустрэчы Ягайлы зь Вітаўтам у Берасьці, ні буйных плошчаў ці вуліц у гонар тых легендарных падзеяў».

Грунвальдзкая бітва адбылася 15 ліпеня 1410 году паміж аб’яднанымі войскамі Вялікага княства Літоўскага і Польшчы супраць войскаў Тэўтонскага ордэну. Войскі апошняга пацярпелі паразу. Вядома, што незадоўга да бітвы валадары Польшчы і ВКЛ Ягайла і Вітаўт мелі таемную сустрэчу ў Берасьці, дзе абмяркоўвалі плян будучай вайны з крыжакамі.
XS
SM
MD
LG