Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шымону Пэрэсу ўручылі беларускае пасьведчаньне аб нараджэньні


Шымон Пэрэс

Шымон Пэрэс

Прэзыдэнту Ізраілю Шымону Пэрэсу 15 ліпеня было ўрачыста ўручана памятнае пасьведчаньне аб нараджэньні.

Яно пацьвярджае, што Шымон Пэрэс нарадзіўся 2 жніўня 1923 году на беларускай зямлі ў вёсцы Вішнева.

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Пасьведчаньне ўручыў Шымону Пэрэсу ў рэзыдэнцыі кіраўніка ізраільскай дзяржавы начальнік упраўленьня Афрыкі і Блізкага Ўсходу МЗС Беларусі Ігар Ляшчэня, які раней цягам шасьці гадоў узначальваў беларускае дыпляматычнае прадстаўніцтва ў Ізраілі. У імпрэзе браў удзел ганаровы консул Беларусі ў Ізраілі Анатоль Моткін.

У час сустрэчы з Шымонам Пэрэсам Ігар Ляшчэня адзначыў, што прэзыдэнта Ізраілю заўсёды радыя бачыць на яго малой радзіме.

Шымон Пэрэс ёсьць адным з самых знаных палітыкаў сучаснасьці. Выдача яму памятнага пасьведчаньня аб нараджэньні стала адным зь мерапрыемстваў, арганізаваных у Беларусі ў сувязі з набліжэньнем 90-годзьдзя знакамітага земляка.

29 траўня ў Вішнева ў прысутнасці дачкі кіраўніка ізраільскай дзяржавы Цьвіі Вальдэн была адкрыта памятная дошка на доме, у якім нарадзіўся і вырас прэзыдэнт Ізраілю. У той жа дзень ў Вішневе адбылося адкрыцьцё адмысловай фотавыставы «Шымон Пэрэс: шлях ад Віленскай вуліцы ў Вішневе на Прэзыдэнцкую вуліцу ў Іерусаліме».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG