Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Жыве Беларусь!» змагаецца за гран-пры міжнароднага Сопацкага кінафэстывалю


Жыве Беларусь на кінафэстывалі ў польскім Сопаце, 14 ліпеня 2013
Жыве Беларусь на кінафэстывалі ў польскім Сопаце, 14 ліпеня 2013
14 ліпеня на Міжнародным кінафэстывалі ў Сопаце быў паказаны фільм «Жыве Беларусь!». Фільм прэзэнтавалі рэжысэр Кшыштаф Лукашэвіч, актор Вінсэнт і сусцэнарыст Франак Вячорка.

13-21 ліпеня ў польскім Сопаце адбываецца 13-ы Міжнародны кінафэстываль. У фэстывалі бяруць удзел 40 фільмаў з усяго сьвету, зь іх сем — у конкурснай частцы, у тым ліку «Жыве Беларусь!». За гран-пры таксама змагаюцца фільмы «Электрычныя дзеці» (ЗША), «Басэйн» (Куба-Вэнэсуэла), «У Цемры» (ЗША, Ізраіль, Палестына) ды іншыя. Імёны пераможцаў будуць вядомыя 21 ліпеня.

Вінсэнт, Кшыштаф Лукашэвіч і Франак Вячорка
Вінсэнт, Кшыштаф Лукашэвіч і Франак Вячорка
14 ліпеня пасьля паказу "«Жыве Беларусь!» адбылася гадзінная дыскусія пра фільм і сытуацыю ў Беларусі са стваральнікамі стужкі. Гледачы, сярод якіх журы, студэнты, чыноўнікі, акторы і рэжысэры, задавалі пытаньні. Сярод іншага, рэжысэр фільму Кшыштаф Лукашэвіч адзначыў, што «Жыве Беларусь!» — гэта пасланьне сьвету ад тых беларусаў, якія змагаюцца за свабоду і пакутуюць за свае перакананьні.

Зьміцер Вінсэнт Папко апавёў, як яго запалохвалі ў Менску, пагражалі войскам ці псыхушкай. Таксама ён сказаў, што некаторыя акторы пацярпелі з-за свайго ўдзелу ў фільме. Франак Вячорка казаў пра тое, як адбывалася падрыхтоўка да здымак фільму. Паводле Вячоркі, у Беларусі такую стужку зьняць цалкам было немагчыма, але некаторыя кадры зь фільму сапраўды здымаліся ў Менску.

Паказ "Жыве Беларусь!" у польскім Сопаце
Паказ "Жыве Беларусь!" у польскім Сопаце
Прэм’ера фільму «Жыве Беларусь!» адбылася 19 красавіка ў Варшаве. Фільм быў паказаны ў кінатэатрах па ўсёй Польшчы. Акрамя гэтага, фільм удзельнічаў у конкурснай праграме міжнародных кінафэстываляў у Празе (Чэхія), Сэтубале (Партугалія). На Міжнародным кінафэстывалі ў Брусэлі фільм быў узнагароджаны за найлепшы сцэнар.

Паказы фільму адбыліся таксама ў Нямеччыне, Швэцыі, на кінафэстывалі ў Канах (Францыя), «Бэрлінале», польскім Цешыне, Сынгапуры і Філіпінах. Фільм быў высока ацэнены кінакрытыкамі ў розных краінах Эўропы.

На сайце IMDB міжнародны рэйтынг фільму складае 7/10.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG