Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: у парушэньні правоў чалавека вінавацяць і Беларусь, і Кітай


Беларусь узяла за аснову многія напрамкі раьзвіцьця Кітая, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію агенцтву «Сіньхуа» напярэдадні свайго візыту ў Пэкін.

Ён адзначыў, што ў беларускім урадзе працуе нямала вопытных людзей, якія добра ведаюць Кітай.

Паводле Лукашэнкі, у Беларусі і Кітая няма праблемных пытаньняў ні ў сфэры эканомікі, ні ў палітыцы. Беларусь заўсёды падтрымлівае ініцыятывы КНР у міжнародных арганізацыях, адзначыў Лукашэнка.

«Тым жа самым плаціць нам і КНР. Не было той праблемы, таго пытаньня, калі б Кітай, Вялікі Кітай, не падтрымаў Беларусь: няхай гэта будуць славутыя правы чалавека, у парушэньні якіх вінавацяць і нас, і КНР. Праўда, цяпер усё заткнуліся і змоўклі, калі былі апублікаваныя факты пра тое, як паводзіць сябе Захад па правах чалавека. Але былі часы, калі накаты ішлі і на Беларусь, і на Кітай. Тады мы былі разам», — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

Паводле Лукашэнкі, кітайска-беларускі індустрыяльны парк дазволіць Беларусі атрымліваць дадаткова да 50 млрд даляраў экспарту ў год:

«Гэта павялічыць нашу фінансавую стабільнасьць. Гэта самае балючае пытаньне на сёньняшні дзень для нашай краіны. Гэты праект здымае гэтую праблему. Самае галоўнае, мы не ствараем тут „парк адкрутак“, вобразна кажучы. Тут павінен вырабляцца высокатэхналягічны прадукт заўтрашняга дня: ад распрацовак да вытворчасьці, у рэшце рэшт, канкрэтнага тавару, які пойдзе на рынак», — сказаў кіраўнік Беларусі.

Паводле Лукашэнкі, у Беларусі і Кітая існуе велізарны патэнцыял для далейшага разьвіцьця адносін.

«Вельмі шмат напрамкаў нашага супрацоўніцтва: ад эканомікі, крэдытаў, інвэстыцый… А сёньня Кітай рэалізуе ў нас 20 праектаў прыкладна на 5,5 млрд даляраў. Інвэстыцыі велізарныя. Яны супастаўныя, можа быць, толькі з Расеяй».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG