Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня мы пагутарым пра дом аднаго з самых заможных і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі. У Раўбічах пад Менскам завяршаецца будоўля для мільярдэра Ўладзімера Пефціева, які патрапіў у сьпіс неўязных у Эўразьвяз і якога заходнія мэдыі называюць «кашальком сям’і Лукашэнкаў».

Таксама ў праграме: чаго чакаць ад візыту Аляксандпа Лукашэнкі ў Кітай, чаму былому палітвязьню Васілю Парфянкову пагражае новы арышт і як інтэрнэт-партал tut.by выдае паролі карыстальнікаў беларускім спэцслужбам.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч падаў у Менгарвыканкам заяўку на пікет супраць разьмяшчэньня на тэрыторыі Беларусі расейскіх вайсковых базаў. Ці можна сказаць, што апазыцыйныя сілы надаюць дастаткова ўвагі гэтай тэме? На гэтае пытаньне ў бліц-аналізе адказвае палітоляг Юры Чавусаў.

СЛУХАЦЬ ЭФІР


Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
XS
SM
MD
LG