Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На паўднёвым усходзе Францыі затрыманыя больш за 20 актывістаў арганізацыі Greenpeace, якія прабраліся сёньня раніцай на тэрыторыю АЭС «Трыкасьцін».

Яны разьвесілі плякаты, на якіх было напісана «Трыкасьцін: ядзерная аварыя» і «Франсуа Алянд — прэзыдэнт катастроф»

У Greenpeace паведамілі, што эколягі гэтай акцыяй хацелі прыцягнуць увагу грамадзкасьці да праблемы бясьпекі ядзерных аб’ектаў. Раней арганізацыя выступіла з заявай, у якой назвала «Трыкасьцн» адной зь пяці самых небясьпечных атамных электрастанцый у краіне.

Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла, што ўдзельнікі акцыі не змаглі пракрасьціся ва ўзмоцнена ахоўваныя зоны станцыі.

За апошнія гады актывісты Greenpeace ня раз праводзілі падобныя акцыі на тэрыторыі францускіх АЭС.
XS
SM
MD
LG