Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найлепш быць дантыстам — рэйтынг прафэсій у ЗША


Самыя прывабныя прафэсіі ў ЗША зьвязаныя з аховай здароўя і кампутэрнай тэхнікай.

Амэрыканскі інтэрнэтны часопіс US News & World Report апублікаваў рэйтынг 100 прафэсій, якія паводле экспэртаў выданьня можна залічыць да самых пасьпяховых і пэрспэктыўных да 2020 году.

У ацэнцы прывабнасьці прафэсій браліся пад увагу такія чыньнікі, як магчымасьць працаўладкаваньня на амэрыканскім рынку працы, сярэдні гадавы заробак і гарантыі захаваньня працоўнага месца.





Наступную дваццатку самых прывабных і пэрспэктыўных прафэсій у ЗША складаюць:
  • спэцыяліст па гігіене працы
  • вэтэрынар
  • праграміст вылічальнай машыны
  • школьны псыхоляг
  • асыстэнт фізіятэрапэўта
  • перакладчык
  • інжынэр-мэханік
  • вэтэрынарны фэльчар
  • лекар-эпідэміёляг
  • мэнэджэр інфармацыйных сыстэмаў
  • спэцыяліст па маркетынгу
  • спэцыяліст па ультрагукавой эхаграфіі
  • адміністратар кампутэрных сыстэмаў
  • спэцыяліст па абслугоўваньні апаратаў штучнага дыханьня
  • сакратарка ў мэдычнай установе
  • інжынэр-будаўнік
  • нарколяг
  • лягапэд
  • ляндшафтны дызайнэр
  • рэнтгеналябарант.
XS
SM
MD
LG