Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спатканьне з Парфянковым сьледчы перанёс на 17 ліпеня


На сераду, 17 ліпеня перанесенае азнаямленьне Васіля Парфянкова з крымінальнай справай, якую завялі на былога палітвязьня ў міліцыі Першамайскага раёну Менску.

«Мне пазваніў сьледчы і паведаміў, што сустрэча для азнаямленьня са справай пераносіцца. Сказаў, што не пасьпявае адвакат. Выкліканы ў міліцыю на сераду, на 15 гадзін», — заявіў Парфянкоў Радыё Свабода.

На Васіля Парфянкова чарговым разам завялі крымінальную справу паводле абвінавачаньня ў парушэньні ўмоваў прафіляктычнага нагляду. Былы палітвязень кажа, што гатовы да арышту.

«Пагражае альбо 6 месяцаў арыштнага дому, альбо год калёніі. Там іншага пакараньня і не прадугледжана. Ад мяне ўжо нічога не залежыць, калі вырашылі пакараць, то пакараюць. Але нічога — адсяджу і зноў буду на волі», — кажа Парфянкоў.

Летась Васіль Парфянкоў ужо адбыў 6 месяцаў у арыштным доме ў Баранавічах за парушэньне прафіляктычнага нагляду.

У 2011 годзе грамадзкі актывіст Васіль Парфянкоў быў пакараны за Плошчу 4 гадамі зьняволеньня. Аднак празь некалькі месяцаў яго памілавалі.
XS
SM
MD
LG