Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За шэсьць месяцаў 2013 году ў Беларусі выяўлена 735 чалавек, інфікаваных ВІЧ, што на 70 больш, чым за такі ж пэрыяд летась.

Тэмпы росту склалі 10,5%. Усяго на 1 ліпеня ў краіне зарэгістравана 14 913 выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі.

Найбольшая колькасьць ВІЧ-інфікаваных жыве ў Сьветлагорскім раёне Гомельскай вобласьці — на 1 студзеня 2013 году тут было 3192 зарэгістраваных выпадкаў, перадае БелТА.

Як прызнаюць улады, захворваньне актыўна распаўсюджваецца ў Менскай вобласьці. За студзень-чэрвень гэтага году ВІЧ-інфэкцыя выяўленая ў 96 жыхароў вобласьці. Пра гэта паведамляе Менскі абласны цэнтар гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя.

На 1 ліпеня ў Менскай вобласьці зарэгістравана 2 083 выпадкі ВІЧ-інфэкцыі. Гэта 14% агульнай колькасьці ВІЧ-інфікаваных у Беларусі.

У Менскай вобласьці на 100 тысяч чалавек прыпадае 124 носьбіты ВІЧ. Па Беларусі гэты паказьнік роўны 123,1. У Салігорскім раёне — 711 чалавек з ВІЧ на 100 тысяч жыхароў.
XS
SM
MD
LG