Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пакістане нанесьлі авіяўдары па базах ваеўнікоў


У Пакістане падчас авіяналётаў урадавай авіяцыі і ўдару з амэрыканскага бесьпілётнага апарату забітыя ня менш за 16 ваеўнікоў. Абстрэл вёўся ў суботу ўвечары ў паселішчы Масакі ў рэгіёне Паўночны Вазірыстан, прылеглым да мяжы з Аўганістанам.

Сярод забітых — двое замежнікаў, аб грамадзянстве якіх пакуль не паведамляецца. Афіцыйны прадстаўнік пакістанскага боку заявіў, што замежнікі былі, «па ўсёй верагоднасьці, арабамі». Аднак, паводле іншай крыніцы, двое забітых прыехалі ў Пакістан з Туркмэніі.

Раніцай у нядзелю пакістанская авіяцыя нанесла ўдары па базах ваеўнікоў, паведамляецца аб сямёх забітых паўстанцах. Удары наносіліся па мэтах у раёнах Аракзай, Хайбэр і Курам.
XS
SM
MD
LG