Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Луцку прэзыдэнту Польшчы запэцкалі касьцюм яйкам


Тое, што адбылося з прэзыдэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім, якому ў Луцку запэцкалі касьцюм яйкам, расьсьледуецца міліцыяй Валынскай вобласьці як «хуліганства».

Калі пасьля набажэнства ў саборы сьвятых Пятра і Паўла, дзе адбылася сумесная польска-ўкраінская малітва ў памяць ахвяр Валынскай трагедыі, прэзыдэнт Польшчы падышоў пагутарыць зь вернікамі, юнак з натоўпу паляпаў яго па плячы рукою, у якой было раздушанае яйка.

Супрацоўнікі міліцыі схапілі і вывелі маладога чалавека. Ім аказаўся 21-гадовы жыхар горада Запарожжа.

Прэзыдэнт Польшчы знаходзіўся ва ўкраінскім горадзе Луцк для ўдзелу ў памятных мерапрыемствах з нагоды гадавіны масавага забойства палякаў у ліпені 1943. Ахвярамі «Валынскай разьні» сталі дзясяткі тысяч чалавек.

Польскі бок спадзяваўся, што ў сумеснай цырымоніі прыме ўдзел і прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч. Аднак замест яго ў Луцк прыехаў ўкраінскі віцэ-прэм’ер Канстанцін Грышчанка. Сам Януковіч ужо больш за тыдзень знаходзіцца на адпачынку ў Крыме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG