Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі 23 зоны адпачынку знаходзяцца ў непрыдатным стане

  • БелаПАН

Больш як два дзясяткі зон рэкрэацыі ў Беларусі не адпавядаюць эпідэміялягічным крытэрам бясьпекі або знаходзяцца ў нездавальняючым санітарна-тэхнічным стане. Такія вынікі праверкі, якую правялі 5–11 ліпеня адмыслоўцы санітарна-эпідэміялягічнай службы Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя.

Як паведамляе сайт гэтага ведамства, у згаданы перыяд было абсьледавана 380 зон рэкрэацыі. На 36 з іх усталяваныя парушэньні санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў (тэрыторыя пляжа не прыбраная, не праведзены пакос пустазельля, кантэйнэры для збору сьмецьця перапоўненыя і інш.).

З 864 проб вады, узятых для правядзеньня лябараторных дасьледаваньняў, 69 не адпавядалі вызначаныя гігіенічным нарматывам: 32 — па мікрабіялягічных паказьніках, 37 — па санітарна-хімічных.

Падрабязная інфармацыя размешчаная на сайце www.rcheph.by.
XS
SM
MD
LG