Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі зноў разьбіўся гелікоптэр

Аварыя ў Саратаве. Ваенны гелікоптэр Мі-8Т, травень 2013

Аварыя ў Саратаве. Ваенны гелікоптэр Мі-8Т, травень 2013

У Расеі ў нядзелю адбылася новая катастрофа гелікоптэра, у выніку якога параненыя сем чалавек, зь іх чацьвёра — пілёт і трое пасажыраў — у цяжкім стане. Гелікоптэр Мі-8Т упаў неўзабаве пасьля ўзьлёту ў Томскай вобласьці.

Усяго ў гелікоптэры было 17 чалавек — 14 пасажыраў і трое чальцоў экіпажу.

У пачатку месяца ў іншай катастрофе гелікоптэра ў Расеі, у Якуціі, загінулі 24 чалавекі. Яшчэ раней, напрыканцы траўня, у Саратаве разьбіўся ваенны гелікоптэр Мі-8Т.

У маланаселеных рэгіёнах Расеі гелікоптэры часта выкарыстоўваюць як транспартны сродак, прыватна і ў рэгулярных рэйсавых спалучэньнях.
XS
SM
MD
LG