Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Мастоўшчыне ўшанавалі памяць Міхася Явара


Алесь Белакоз сярод удзельнікаў мерапрыемства.

Алесь Белакоз сярод удзельнікаў мерапрыемства.

У вёсках Лунна, Мінявічы і Падабраны Мастоўскага раёна ўшанавалі памяць паэта Міхася Явара.

Пра гэта Радыё Свабода паведамілі актывісты грамадзянскай ініцыятывы «За Эўрапейскую Мастоўшчыну».

У рамках урачыстасьцяў у гонар 110 гадавіны нараджэньня Міхась Явара (103-1933) адбыліся літаратурныя чытаньні, ускладаньне кветак на магіле паэта і святочны бардаўскі канцэрт на беразе Нёмана ў вёсцы Мінявічы, дзе жыў і пісаў Явар.

«Вялікае значэньне творчасьці Міхася Явара ўжо ў тым, што ягоныя творы ў змрочныя для Беларусі трыццатыя гады вучылі любіць Бацькаўшчыну» – сказаў Алесь Белакоз.

Ушанаваць памяць паэта – патрыёта прыехалі госьці з Менску, Горадні, Зэльвы, Мастоў і Слоніму. Мерапрыемства прымеркаванае да 110 угодкаў нараджэньня заходнебеларускага паэта было арганізавана актывістамі грамадзкай ініцыятывы "За Эўрапейскую Мастоўшчыну" і прадстаўнікамі Рух “За Свабоду” у рамках кампаніі "Грамадзянская Гарадзеншчына".

У вёсцы Мінявічы на магіле 40 удзельнікам паўстаньня 1863 года ім Кастуся Каліноўскага ў гонар 150 гадавіны паўстаньня былі ўскладзены кветкі і запалены зьнічы.
XS
SM
MD
LG