Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сноўдэн яшчэ не зьвярнуўся па прытулак ў Расеі


 Эдвард Сноўдэн на прэсавай канфэрэнцыі ў маскоўскім аэрапорце

Эдвард Сноўдэн на прэсавай канфэрэнцыі ў маскоўскім аэрапорце

Былы кантрактнік амэрыканскага Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША Эдвард Сноўдэн яшчэ не зьвярнуўся з афіцыйнай заявай пра палітычны прытулак у Расеі.

Пра гэта паведаміў начальнік міграцыйнай службы Расейскай Фэдэрацыі Канстанцін Рамаданаўскі.

На сустрэчы з расейскімі праваабаронцамі ў пятніцу ў маскоўскім аэрапорце Шарамецева Сноўдэн заявіў, што мае намер прасіць часовы палітычны прытулак у Расеі.

Стутус Эдварда Сноўдэна, якога абвінавачваюць у ЗША ў шпіянажы, быў прадметам тэлефоннай размовы прэзыдэнтаў ЗША і Расеі Барака Абама і Уладзімера Пуціна.
XS
SM
MD
LG