Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Іраку: мы ня можам перашкодзіць Ірану


Міністар замежных спраў Іраку Хашыяр Зэбары
Міністар замежных спраў Іраку Хашыяр Зэбары

Міністар замежных спраў Іраку Хашыяр Зэбары заявіў, што Ірак няздольны перашкаджаць Ірану пастаўляць ўзбраеньне сірыйскаму рэжыму і выкарыстоўваць дзеля гэтага паветраную прастору Іраку.

Зэбары даў інтэрвію міжнароднай арабскай газэце Asharq al-Awsat, якая выходзіць у Лёндане. Паводле міністра, Ірак асуджае транспартыроўку ўзбраеньняў праз яго паветраную прастору і афіцыйна абвесьціць пра гэта Тэгерану. Аднак, дадаў кіраўнік МЗС Іраку, у яго краіны няма магчымасьці перашкодзіць такім пастаўкам.

Іран лічыцца ключавым саюзьнікам сірыйскага прэзыдэнта Башара Асада, ўцягнутага ў крывапралітны канфлікт з ўзброенай апазыцыяй.

Злучаныя Штаты, якія заклікалі Асада адмовіцца ад улады, дамагаюцца спыненьня паставак іранскай зброі ў Сірыю праз ірацкую паветраную прастору. Зэбары, у сваю чаргу, паведаміў, што пры выбарачных праверках іранскіх самалётаў, якія накіроўваліся ў Сырыю, былі выяўленыя толькі харчаваньне і мэдыкамэнты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG