Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама і Пуцін абмеркавалі статус Сноўдэна


Эдвард Сноўдэн на прэсавай канфэрэнцыі ў маскоўскім аэрапорце.
Эдвард Сноўдэн на прэсавай канфэрэнцыі ў маскоўскім аэрапорце.

Прэзыдэнты ЗША і Расеі Барак Абама і Уладзімер Пуцін правялі тэлефонную размову, у якой гаворка ішла і пра Эдварда Сноўдэна.

«Лідэры дзьвюх краін адзначылі важнасьць двухбаковых адносінаў паміж ЗША і Расіяй. Яны абмеркавалі шэраг пытаньняў бясьпекі і двухбаковых пытаньняў, у тым ліку, статус Эдварда Сноўдэна, супрацоўніцтва па барацьбе з тэрарызмам напярэдадні зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы "- гаворыцца ў заяве Белага Дома.

Былы кантрактнік амэрыканскага Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Сноўден з 23-га чэрвеня знаходзіцца ў транзытнай зоне маскоўскага аэрапорту «Шарамецева». У ЗША ён абвінавачваецца ў разгалошваньні сакрэтнай інфармацыі.

Раней у пятніцу Белы дом зноў заявіў, што Вашынгтон настойвае на вяртаньні Сноўдена ў ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG