Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У магілёўскіх тралейбусах сярод рэклямных абвестак зьявіліся вершы на беларускай мове.

Пасажыраў з паэтычнымі творамі беларускіх клясікаў і цяперашніх літаратараў знаёмяць аўтары праекту «Паэзія ў мэтро». Разам зь вершамі падаецца кароткая біяграфія аўтара твору зь ягоным фатаздымкам, а таксама рэзюмэ самога праекту.

Падбіраў вершы для тралейбусаў выкладчык Дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова Аляксандар Агееў. У вершаванай падборцы творы Максіма Багдановіча, Анатоля Вярцінскага, Эдуарда Акуліна, Ніны Мацяш і іншых паэтаў. Вершы вывешаныя ўва ўсіх тралейбусах, якія выходзяць на маршрут, а іх больш за 100.

«Мы паказваем магілёўцам, што ёсьць выдатныя вершы на беларускай мове. Цяпер ёсьць мясцовыя паэты, якія ня супраць, каб і іхныя творы па-беларуску зьявіліся ў магілёўскіх тралейбусах», — зазначае Аляксандар Агееў.

На аркушах зь вершамі стаіць пячатка тралейбуснага дэпо, што яны вывешаныя як рэкляма.

Праект «Паэзія ў мэтро» распрацавала культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі» ў межах акцыі «Магілёў — культурная сталіца СНД і Беларусі». Ідэю зь вершамі ў транспарце падтрымаў Магілёўскі гарвыканкам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG