Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ермакова: Насельніцтва актыўна пераводзіць рублі ў валюту


Надзея Ермакова

Надзея Ермакова

Старшыня Нацбанку Беларусі Надзея Ермакова заявіла, што насельніцтва актыўна здымае ашчаджэньні з укладаў у беларускіх рублях і пераводзіць іх у валютныя.

З 1 па 10 ліпеня гэтага году 1 трлн рублёў быў зьняты з рублёвых укладаў, і гэткая ж сума ў эквіваленце прыйшла на валютныя ўклады. Акрамя таго, насельніцтва купіла яшчэ 130 млн даляраў, якія засталіся на руках.

Таксама Ермакова адзначыла, што ўжо павялічыліся да 32–35% гадавых працэнтныя стаўкі па тэрміновых дэпазытах, сэртыфікатах Белаграпрамбанку і Беларусбанку.

«Стаўкі высокія, значыць, нявыгадна пераводзіць беларускія рублі ў валюту», — цытуе БЕЛТА Ермакову.

Старшыня Нацбанку цьвердзіць, што недахопу валюты ў абменьніках няма.

«На гэтым тыдні работнікі цэнтральнага апарату Нацбанку, галоўных упраўленьняў у рэгіёнах правялі абсьледаваньне 470 абменьнікаў. Валюты хапае. Так што чуткі пра вялікія чэргі ў абменьніках моцна перабольшаныя», — сказала кіраўніца Нацбанку.
XS
SM
MD
LG