Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 14 ліпеня: дзень памяці Аляксея Карпюка


Аляксей Карпюк

Аляксей Карпюк

Падзеі і даты ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Горадня — Хросны ход у дзень Сабора Усіх Беларускіх Сьвятых

Луцк, Украіна — прыезд прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага дзеля ўдзелу ў мерапрыемствах з нагоды 70-годзьдзя Валынскай трагедыі.

Прага — у царкве сьвятых Кузьмы і Дзем’яна памінальная служба па супрацоўніку Радыё Свабода Уладзімеру Сакульскаму.

Уладзімір Сакульскі

Уладзімір Сакульскі




Гэты дзень у гісторыі

1789 — узяцьце Бастыліі, пачатак Вялікай францускай рэвалюцыі.

1913 — у Вільні заснаванае Беларускае выдавецкае таварыства — галоўнае на той час беларускае кніжнае выдавецтва. Стварыў яго на базе тагачаснай рэдакцыі «Нашай Нівы» Іван Луцкевіч разам зь сябрамі. Дзясяткі кніг мастацкае літаратуры, календароў і падручнікаў, альманахаў і слоўнікаў надрукавала БВТ за чвэрць стагодзьдзя сваёй дзейнасьці.

1920 — Чырвоная Армія заняла Вільню

1990 — Указ Гарбачова «Аб дэмакратызацыі і разьвіцьці тэлебачаньня ў СССР».

Міхаіл Гарбачоў

Міхаіл Гарбачоў



У гэты дзень нарадзіліся

1911 — Павал Пруднікаў, беларускі пісьменьнік

1918 — Інгмар Бэргман, швэдзкі кінарэжысэр

1960: Дзявочая крыніца (Jungfrukällan)


1921 — Сікста Дуран-Бальлен, эквадорскі палітык

1927 — Георгі Штыхаў, беларускі археоляг, гісторык

1942 — Хаўер Саляна, гішпанскі палітык

1961 — Ота Мэсмэр, рымска-каталіцкі дзеяч у Расеі, езуіт

1966 — Міхал Ермашкевіч, беларускі рымска-каталіцкі дзеяч, дамініканін, мастак

1966 — Мэцью Фокс, амэрыканскі актор, вядомы як Джэк Шэпард ў сэрыяле «Згубленыя»



У гэты дзень памерлі:

1223 — Філіп ІІ, францускі кароль

1994 — Пятро Конюх, беларускі опэрны сьпявак

1992 — Аляксей Карпюк, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч. Жыў у Гародзні, быў найбліжэйшым сябрам Васіля Быкава. 21 красавіка 1972 А. Карпюк быў выключаны з КПСС па абвінавачваньні ў нацыяналізме, кулацкім паходжаньні, хлусьні пра сваю мінуўшчыну — лягерныя дакумэнты (цяпер на месцы гэтага лагеру, які знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, створаны музэй) былі сфальшававаныя афіцэрамі КГБ Фаміным і Клімовічам. У 1970–1972 ня мог нідзе ўладкавацца на працу.

За трыбунай выступае Аляксей Карпюк

За трыбунай выступае Аляксей Карпюк

Цытата на памяць:

«Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі мае дадзеныя аб палітычна нездаровых настроях беларускіх пісьменьнікаў — члена КПСС Карпюка і Быкава... Карпюк нелегальна распаўсюджвае сярод сваіх знаёмых розныя пасквілі ў выглядзе кнігі Гінзбург-Аксёнавай » Круты маршрут «і іншыя. Адмоўна ўзьдзейнічае на моладзь... Камітэтам дзяржбясьпекі Беларусі з санкцыі ЦК кампартыі рэспублікі рыхтуюцца мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленьне магчымых варожых акцый названых асобаў»
Зь ліста старшыні КДБ СССР Юрыя Андропава ў ЦК КПСС, 20 чэрвеня 1969 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG