Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 ліпеня: на волю выходзіць Аляксандар Малчанаў


Аляксандар Малчанаў, суд

Аляксандар Малчанаў, суд

Падзеі і даты гэтага дня ад Радыё Свабода

Палітвязень Аляксандар Малчанаў выйдзе на волю з калёніі № 14 у пасёлку Навасады Барысаўскага раёна Менскай вобласьці.

Мір (Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць) — музычны фэстываль Mirum Music Festival пад адкрытым небам ля сьценаў Мірскага замку. Выступаюць музычныя калектывы Dave DK (Бэрлін, Нямеччына), Vakula (Канатоп, Украіна), Vidis (Вільня, Літва), Jazzu & Leon Somov (Вільня, Літва).

Віцебск — выстава мастацкіх працаў з фондаў Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча ў Мастацкім музэі, філіяле Віцебскага абласнога краязнаўчага музэю.

Тбілісі — пачатак грузінска-расейскага паэтычнага фэстывалю.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1260 — бітва пры Дурбэ ў цяперашняй заходняй Латвіі паміж войскамі Тэўтонскага ордэну з войскам ліцьвінаў (Lethowinos). Бітва скончылася поўнай перамогай ліцьвінаў.

1772 — Джэймс Кук скіраваўся ў кругасьветнае плаваньне.

1908 — у Лёндане распачаліся IV Алімпійскія гульні. У іх упершыню ўзялі ўдзел жанчыны.



1990 — у Гарадку (Польшча) пачаўся І Фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча», арганізаваны Беларускім аб’яднаньнем студэнтаў і гмінным асяродкам культуры.

БАСОВІШЧА 1991



У гэты дзень нарадзіліся:

1828 — Iван Малышэўскi, гісторык царквы, славяназнавец, асьветнік. Нарадзіўся ў мястэчку Нягневічы на Наваградчыне ў сям’i сьвятара. Скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча, Менскую духоўную сэмінарыю i Кіеўскую духоўную акадэмію, дзе атрымаў ступень магістра. Ступень доктара багаслоўя атрымаў за дысэртацыю «Александрыйскі патрыярх Мялеці Пігас». Сярод яго працаў — «Творы сьв. Кірылы Тураўскага з апісаньнем яго жыцьця» (1878), «Кірыл i Мяфодзі» (1885). Быў прыхільнікам агульнаславянскага культурнага адзінства пры вядучай ролі Расеі, аднак схільнасьцяў да расейскага панславізму не выказваў. Памёр i пахаваны ў Кіеве.

1897 — Міхась Міцкевіч, беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, родны брат Якуба Коласа.



У гэты дзень памерлі:

1793 — Жан-Поль Марат, адзін з правадыроў Вялікай Францускай Рэвалюцыі.

1868 — Канстанцін Тышкевіч, беларускі археоляг. Разам з братам стварыў Музэй старажытнасьцяў у Лагойску.


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Баязьлівасьць саміх народаў — вось што дае магчымасьць каваць для іх ланцугі.
Жан-Поль Марат
XS
SM
MD
LG