Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навошта Лукашэнка ляціць у Кітай? — у Жывой Свабодзе


Жывы эфір з Сяргеем Абламейкам ад 18-й гадзіны.
Жывы эфір з Сяргеем Абламейкам ад 18-й гадзіны.

Жывы эфір з Сяргеем Абламейкам ад 18-й гадзіны.

Сярод тэмаў:

Судовае паседжаньне па адміністрацыйнай справе незалежнай журналісткі зь Віцебску Алены Сьцяпанавай не адбылося. Судзьдзя Іна Грабоўская вярнула пратакол на дапрацоўку ў міліцыю.

На 22-м фэстывалі «Славянскі базар» прадстаўнікам расейскіх сродкаў масавай інфармацыі не спадабаўся выступ міністра культуры Беларусі Барыса Сьвятлова па-беларуску. На думку некаторых назіральнікаў, з гадамі фэстываль усё больш ператвараецца ў гала-канцэрт прадстаўнікоў расейскага шоў-бізнэсу

На думку незалежных экспэртаў, Аляксандар Лукашэнка накіроўваецца ў Кітай па пазыку. Ён будзе знаходзіцца ў Паднябеснай 15–17 ліпеня.

Жлобін рыхтуецца да Дажынак. Мясцовыя ўлады прымушаюць прыватнікаў фарбаваць фасады дамоў у колеры так званых «цёплых тонаў» і за непаслушэнства пагражаюць адміністрацыйнымі штрафамі

Магілёўскія ўлады заявілі, што колькасьць чыноўніцкага апарату ў вобласьці скарацілася на 634 штатныя адзінкі.

СЛУХАЦЬ ЭФІР



Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG