Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд прыняў скаргу на Мін’юст


Вярхоўны суд распачаў справу па скарзе Сяргея Калякіна, Віктара Карняенкі і Валера Ўхналёва на Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі праваабарончаму грамадзкаму аб’яднаньню «За справядлівыя выбары».

Апытаньне па справе будзе праведзена 17 ліпеня, паведамляецца ў лісьце заяўнікам зь Вярхоўнага суду.

У сакавіку гэтага году ў Менску прайшла ўстаноўчая канфэрэнцыя новага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня «За справядлівыя выбары». У канфэрэнцыі аб’яднаньня ўдзельнічалі 102 прадстаўнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі, якія раней бралі ўдзел у назіраньні за выбарамі 2010–2011 гадоў у рамках аднайменнай ініцыятывы. Дэлегаты канфэрэнцыі ўхвалілі статут арганізацыі, абралі кіроўныя органы. Сустаршынямі новай праваабарончай арганізацыі сталі Сяргей Калякін і Віктар Карняенка.

Аб’яднаньне «За справядлівыя выбары» спрабавала зарэгістравацца другі раз. Першая спроба была зроблена ў 2011 годзе пасьля прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году.
XS
SM
MD
LG