Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэйм Польшчы адмовіўся прызнаць Валынскую трагедыю генацыдам


У Польшчы адзначаюць 70-годзьдзе Валынскай трагедыі. Варшава, 11 ліпеня 2013 году

У Польшчы адзначаюць 70-годзьдзе Валынскай трагедыі. Варшава, 11 ліпеня 2013 году

Галоўная заканадаўчая палата Польшчы, Сэйм, на сваім пасяджэньні адмовілася назваць Валынскую трагедыю «генацыдам».

Адпаведную папраўку падтрымалі толькі 212 дэпутатаў зь 231 — колькасьці, неабходнай для яе прыняцьця. Супраць прагаласавалі 222 дэпутаты з 437, якія прынялі ўдзел у галасаваньні, і трое ўстрымаліся. Перад галасаваньнем перад дэпутатамі Сэйму выступіў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, які заклікаў не абвастраць пазыцыю ў пытаньні Валынскай трагедыі.

Раней камісія культуры і сродкаў інфармацыі Сэйму Польшчы на сваім сёньняшнім пасяджэньні падтрымала ўнесеную папраўку да заявы 70-й гадавіны Валынскай трагедыі аб прызнаньні тых падзеяў «генацыдам».

У траўні 1997 году Украіна і Польшча падпісалі сумесную заяву «Да разуменьня і яднаньня», а ў ліпені 2003 году — сумеснае заяву «Аб замірэньні ў 60-ю гадавіну трагічных падзей на Валыні».

Валынская трагедыя — двухбаковыя этнічныя чысткі украінскага і польскага насельніцтва, учыненыя сялянскімі атрадамі самаабароны з абодвух бакоў, Украінскім паўстанцкім войскам і польскай Арміяй краёвай з удзелам польскіх батальёнаў Шуцманшафт і савецкіх партызан у 1943 годзе ў часы Другой сусьветнай вайны на Валыні.
XS
SM
MD
LG