Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сноўдэн пакажа сябе


Былы супрацоўнік амэрыканскага Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Эдвард Сноўдэн запрасіў расейскіх і замежных праваабаронцаў на сустрэчу зь ім у маскоўскім аэрапорце Шарамецьцева. Сустрэча адбылася ў 17 гадзін па маскоўскім часе.

Упаўнаважаны па правах чалавека Расеі Уладзімір Лукін сказаў, што гатовы сустрэцца са Сноўдэнам, выслухаць яго і па магчымасьці дапамагчы ў сытуацыі, якая склалася. Лукін выказаў здагадку, што міжнародныя арганізацыі могуць заняцца гэтым пытаньнем. Паводле Лукіна, Сноўдэн знаходзіцца ў становішчы ўцекача са сваёй краіны, і такія арганізацыі як Чырвоны крыж або ведамства Вярхоўнага камісара па справах уцекачоў могуць дапамагчы Сноўдэну.


Як паведаміў Лукін у інтэрвію радыё «Эхо Москвы», існуюць дакумэнты Чырвонага крыжа для ўцекачоў, якія ня маюць дакумэнтаў. Для іх атрыманьня, паводле Лукіна, патрэбны запыт самога Сноўдэна. Лукін таксама выказаў надзею, што сытуацыя вакол Сноўдэна вырашыцца «пасьпяхова і бяскроўна».

ЗША патрабуюць выдачы Сноўдэна ў сувязі з абвінавачваньнямі яго ў шпіянажы і апублікаваньні сакрэтных дадзеных аб дзеяньнях амэрыканскіх спэцслужбаў.

З 23 чэрвеня, калі Сноўдэн прыбыў у Шарамецьцева з Ганконгу, лічыцца, што ён знаходзіцца ў транзытнай зоне маскоўскага аэрапорту. Аднак да гэтага часу ніякіх публічных сустрэч з расейскімі прадстаўнікамі у Сноўдэна не было.
XS
SM
MD
LG