Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два гады турмы за падрыў аўтарытэту дзяржаўнай улады


Круглае, будынак райвыканкаму

Круглае, будынак райвыканкаму

На два гады папраўчай калёніі агульнага рэжыму асудзілі былога дэпутата Круглянскага райвыканкаму, начальніка раённага аддзелу адукацыі Ўладзімера Аляхновіча. Афіцыйныя крыніцы ягонага імя не называюць.

Суд прызнаў Аляхновіча вінаватым у тым, што ён неаднаразова перавышаў службовыя паўнамоцтвы, незаконна прыцягваў падначаленых да будаўніцтва свайго дома, махляваў са службовымі паперамі.

Абласная пракуратура адзначае, што былы чыноўнік ня толькі нанёс матэрыяльныя страты свайму ведамству, але й падарваў аўтарытэт дзяржаўнай улады.

Былы дэпутат мусіць выплаціць дзесяць мільёнаў рублёў штрафу. Яго пазбавілі права на працягу пяці гадоў займаць пасады, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцыяў.

Пра арышт Уладзімера Аляхновіча стала вядома ў жніўні 2012 году. Калі завялі на яго справу, то адразу ж адхілілі ад пасады. Вядома, што былы чыноўнік спрабаваў абскардзіць вырак раённага суду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG