Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку Алену Сьцяпанаву вінавацяць у парушэньні заканадаўства аб СМІ. У міліцыі лічаць, што яна супрацоўнічае з замежным СМІ без акрэдытацыі.

Сьцяпанавай пагражае штраф 20 да 50 базавых велічыняў.

9 ліпеня журналістка разам з адвакатам наведала міліцыю Кастрычніцкага раёну Віцебска, дзе старшы інспэктар адзьдзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі Сяргей Вяракса азнаёміў яе з пратаколам.

Кастрычніцкі РАУС Віцебска завёў супраць Сьцяпанавай адміністратыўную справу. Міліцыянты сьцьвярджаюць, што Алена на працягу доўгага перыяду «ажыцьцяўляла прафесійную дзейнасьць журналіста замежнага СМІ „Радыё Свабода“ без адпаведнай акрэдытацыі».

Сачыце за разьвіцьцём падзеяў на сайце Радыё Свабода
«У матэрыялах справы, якія перадаюцца ў суд, сярод доказаў ёсьць і такія: маўляў, міліцыянты бачылі, што я прысутнічала ў судах над актывістамі і нешта запісвала ў сваім блакноце», — кажа Сьцяпанава. — «Альбо нехта бачыў, што я званю па тэлефоне і расказваю пра падзеі «нявысьветленым асобам». З гэтага яны робяць выснову, што я супрацоўнічаю з Радыё «Свабода».

Журналістка адмовіліся даваць тлумачэньні, пры гэтым яна спаслалася на 27-мы артыкул Канстытуцыі, які дае чалавеку права не сьведчыць супраць самога сябе.

У жніўні 2012-га віцебская абласная пракуратура папярэдзіла Сьцяпанаву за супрацоўніцтва з «чэшскай рэдакцыяй Радыё „Свабода“». Хаця такога СМІ і не існуе, аспрэчыць санкцыю журналістцы тады не ўдалося, адзначае Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG