Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сноўдэн — яблык разладу паміж ЗША і Кітаем


Уільям Бэрнс, намесьнік дзяржсакратара ЗША, заявіў: Вашынгтон «вельмі расчараваны», што Кітай не выдаў былога супрацоўніка амэрыканскіх спэцслужбаў Эдварда Сноўдэна і дазволіў ямя вылецець з Ганконгу ў Маскву.

Прадстаўнік Дзяржсавету Кітаю Ян Цзэчы кажа, што ўрад Ганконгу паступіў паводле закону.

Гэтыя камэнтары зьявіліся прасьля дву дзён перамоваў на высокім узроўні ў Вашынгтоне.

Сноўдэнлікс


Эдвард Сноўдэн, як мяркуецца, усё яшчэ знаходзіцца ў транзынтай зоне маскоўскага аэрапорту «Шарамецьцева».

Сноўдэн папрасіў прытулак у 19 дзяржавах. Аднак пакуль яго гатовыя прытуліць Вэнэсуэла і Нікарагуа і Балівія.

У Злучаных Штатах Амэрыкі Эдварду Сноўдэну завочна выставілі абвінавачваньне ў выкраданьні маёмасьці дзяржавы, наўмысным разгалошваньні сакрэтных зьвестак і незаконнай перадачы абароннай інфармацыі. Па кожным з гэтых абвінавачваньняў яму пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.

Сноўдэн, 30 гадоў, зьбег у Ганконг пасьля сваіх выкрыцьцяў у прэсе пра таемныя праграмы сачэньня амэрыканскіх уладаў, у прыватнасьці, па дадзеных аб тэлефонных размовах празь сеткі прынамсі адной з найбуйнейшых тэлефонных кампаній у ЗША, а таксама за дзеяньнямі ў інтэрнэце, якія ажыцьцяўляюцца празь сеткі дзевяці буйных інтэрнэт-кампаніяў ЗША за мяжой. У Агенцтве нацыянальнай бясьпекі ЗША настойваюць, што гэтыя праграмы дапамаглі сарваць дзясяткі тэрактаў.
XS
SM
MD
LG