Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Amnesty International: пасьмяротны прысуд Магніцкаму — абсурд


Адзнакі з партрэтам Сяргея Магніцкага

Адзнакі з партрэтам Сяргея Магніцкага

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International назвала «вяршыняй абсурду» рашэньне расейскага суду прызнаць вінаватым нябожчыка юрыста фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага.

«Гэта — яшчэ адно сьведчаньне глыбокіх праблем у галіне правасудзьдзя ў Расеі», — заявіў кіраўнік расейскага прадстаўніцтва арганізацыі Сяргей Нікіцін.

Сёньня Цьвярскі раённы суд Масквы прызнаў вінаватымі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў Сяргея Магніцкага і кіраўніка фонду Hermitage Capital — брытанца Ўільяма Браўдэра. У дачыненьні да нябожчыка Магніцкага справа спынена ў сувязі зь яго сьмерцю, Браўдэр завочна прысуджаны да дзевяці гадоў пазбаўленьня волі.

Сяргей Магніцкі памёр у маскоўскім СІЗА ў лістападзе 2009 года — афіцыйна, ад сардэчнай недастатковасьці. Аднак яго родныя, сябры, калегі, а таксама праваабаронцы і вядучыя заходнія краіны ставяць гэту выснову пад сумнеў і падазраюць, што сьмерць наступіла з прычыны жорсткага абыходжаньня.

Судовае расьследаваньне па справе аб абставінах сьмерці Магніцкага спынена. Вінаватыя ня выяўленыя.

«Гэта небяспечны прэцэдэнт, асабліва ва ўмовах далейшага пагаршэньня сытуацыі з правамі чалавека ў Расеі», — падкрэсьліў праваабаронца Сяргей Нікіцін.
XS
SM
MD
LG