Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Скаргі адвакатаў Гайдукова паступілі ў суд


Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Скаргі адвакатаў Андрэя Гайдукова, асуджанага за спробы ўстанаўленьня кантактаў з замежнымі спэцслужбамі, паступілі ў Віцебскі абласны суд.

«Цяпер мы паведамляем пра гэта ўдзельнікам працэсу», — сказалі Інтэрфаксу ў Віцебскім абласным судзе.

Скарга самога Гайдукова ў суд яшчэ не паступала.

Паводле маці асуджанага, Андрэя сама меней да канца месяца будуць трымаць у Віцебскім СІЗА. За гэты час маці паспрабуе атрымаць зь ім сустрэчу.

Актывіст Андрэй Гайдукоў, які раней абвінавачваўся ў дзяржаўнай здрадзе, асуджаны Віцебскім абласным судом на 1 год і 6 месяцаў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму.

Суд прызнаў яго «вінаватым у спробах устанаўленьня кантактаў з супрацоўнікамі замежнай спэцслужбы без прыкмет дзяржаўнай здрады».

Справа разглядалася ў закрытым рэжыме, падчас суду абвінавачаньне Гайдукову было перакваліфікавана.

Андрэй Гайдукоў да затрыманьня працаваў сьлесарам на нафтаперапрацоўчым заводзе «Нафтан» у Наваполацку, быў затрыманы 8 лістапада 2012 году супрацоўнікамі КДБ па падазрэньні ў зборы інфармацыі па заданьні замежнай выведкі і дзяржаўнай здрадзе.

Дагэтуль невядома, ці прызнаў сябе Андрэй Гайдукоў вінаватым, ці адмаўляе абвінавачаньні.
XS
SM
MD
LG