Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Ад Тунісу да Самалі нараджаюцца першыя дзеці «джыхаду сэксу» — пра гэта піша італьянская La Stampa.

Гэтых дзяўчат кіруюць у Сырыю ісламскія арганізацыі з нагоды «часовага шлюбу», і шмат хто вяртаецца на радзіму, каб нарадзіць дзяцей, якія ніколі ня ўведаюць сваіх бацькоў і ня будуць лічыцца законнанароджанымі.

Яны не звычайныя маці — гэта туніскія дзяўчаты, якія зьехалі ў Сырыю з адзінай мэтай: падараваць антыасадаўскім паўстанцам некалькі імгненьняў блізкасьці. Гаворка ідзе пра кароткачасовыя сустрэчы, якія адбываюцца часам у дамах, разьмешчаных за дзясяткі мэтраў ад лініі вагню. Часьцяком гэтыя сустрэчы прыводзяць да цяжарнасьці, і гэта абавязкова выльецца ў драму, якая будзе суправаджаць іх усё жыцьцё і адаб’ецца на іх дзецях.

Гэта называецца jihad al nikah — досыць дзіўная формула для вызначэньня саюзаў, якія доўжацца на працягу палавога акту. І гэты джыхад паўтараецца для дзяўчын Бог ведае колькі разоў. Аднак яны перакананыя, што да гэтага іх заклікала іх рэлігія, гэта іх дачыненьне да «сьвятой вайны». Але іх дзеці народзяцца ня толькі па-за шлюбам — ім давядзецца жыць бяз бацькі, наагул безь сям’і, паколькі сваякі адракуцца ад сваіх дачок і сёстраў, яны ня змогуць жыць з такой ганьбай.

Праваабарончыя арганізацыі спрабуюць спыніць паток дзяўчат у Сырыю, але гэта вельмі цяжкая барацьба, у якой немагчыма атрымаць перамогу. Ня толькі таму, што сем’і адмаўляюцца абмяркоўваць гэтую тэму, але і па прычыне моцнага псыхалягічнага ціску, які імамы і прапаведнікі-салафіты робяць у мячэтах і ў арганізацыях, дзе дзяўчат пераконваюць у тым, што іх цела нішто ў параўнаньні са «сьвятой вайной».

Інфармацыю La Stampa Радыё Свабода папрасіла пракамэнтаваць дасьледніка ўнівэрсытэту Гумбальдта ў Бэрліне, экспэрта ў справах мусульманскага сьвету Сяргея Богдана:

Сяргей Богдан

Сяргей Богдан

​«Гэтая тэма ўзьнімаецца ўжо прынамсі год. Складана спраўдзіць, ці мае гэта месца, бо сытуацыя ў Сырыі высьвятленьню не спрыяе. З пункту гледжаньня шарыяту гэта складанае пытаньне. У шыітаў кароткачасовы шлюб існуе, хаця ён і не практыкуецца ў такой форме. Бо нават у шыітаў пасьля такога кароткачасовага шлюбу жанчына павінна прайсьці пэўны пэрыяд ачышчэньня, пасьля чаго ізноў дазваляецца кароткачасовы шлюб. У сунітаў гэтага няма, з пункту гледжаньня суніцкага mainstream нават нельга сабе ўявіць, як гэта можа адпавядаць шарыяту і тым больш абвесьціць гэта формай удзелу ў джыхадзе. Іншая справа, што салафіты і іншыя радыкальныя групоўкі, якія вельмі актыўна ўдзельнічаюць у сырыйскай вайне, ўжываюць па сутнасьці іслам-light — спрошчаную вэрсію, зьведзеную да самых прымітыўных формаў.

У гэтай вэрсіі ў вайне зь нявернымі замест гурыяў на небе ўзьнікае такая форма на зямлі. Але з пункту гледжаньня звычайнага суніцкага ісламу гэта абсалютная ерась. Гэта вынік той страшэннай радыкалізацыі, якая там адбываецца, калі адраджаюцца абсалютна дзікунскія і барбарскія ўяўленьні».

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG