Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Срэбраніцы пахавалі 409 ахвяраў генацыду


Сёньня — Дзень памяці генацыду ў Срэбраніцы, усталяаваны Эўрапарлямэнтам.

Сёньня — Дзень памяці генацыду ў Срэбраніцы, усталяаваны Эўрапарлямэнтам.

11 ліпеня 1995 году больш як 8000 басьнійскіх мусульманаў — мужчын і хлопчыкаў — былі забітыя вайсковымі падразьдзяленьнямі басьнійскіх сэрбаў.

Парэшткі 5 627 ахвяраў, ідэнтыфікаваных паводле тэстаў ДНК, былі захаваныя ў мэмарыяльным цэнтры Патачары цягам апошняга дзесяцігодзьдзя.

Сёньня на мэмарыяльных могілках Патачары, у некалькіх кілямэтрах ад Срэбраніцы, хаваюць парэшткі яшчэ 409 ахвяраў.

Праз 18 год у Срэбраніцы вельмі часта ўдаецца знайсьці толькі фрагмэнты целаў ахвяраў.

62-гадовая Раміза Сілжкавіч рыхтуецца пахаваць парэшткі двух сваіх сыноў:

«Нам патэлефанавалі і сказалі, што толькі некалькі костак былі знойдзеныя і запыталіся, ці мы хацелі б пахаваць гэтыя косткі, і мы сказалі — «так».

28-гадовая Санела Саліхавіч хавае парэшткі свайго брата:

«З аднаго боку, гэта лягчэй, калі мы ведаем, дзе яны ляжаць, і ў нас ёсьць месца, куды можна прыйсьці, але, з іншага боку, гэта так цяжка. Але сэрца павінна заставацца моцным і вытрываць»

У красавіку прэзыдэнт Сэрбіі Таміслаў Ніколіч папрасіў прабачэньня за ўсе злачынствы, учыненыя сэрбамі падчас узброенага канфлікту ў Югаславіі, але адмовіўся называць забойствы актам генацыду.

За генацыд у Срэбраніцы перад Міжнародным Гаагскім трыбуналам у справе вайсковых злачынстваў супраць чалавечнасьці паўсталі 15 чалавек, галоўным чынам, камандзіры войскаў басьнійскіх сэрбаў, у тым ліку — галоўнакамандуючы сэрбскімі войскамі ў Босьніі генэрал Ратка Младзіч і іх палітычны лідэр Радаван Караджыч.
XS
SM
MD
LG