Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адносіны Эгіпту ды Ірану робяцца больш халодныя


Мітынг прыхільнікаў Мурсі
Мітынг прыхільнікаў Мурсі

Егіпет абвінаваціў Іран у «непрымальным умяшаньні» ва ўнутраныя справы пасьля таго, як Тэгеран выказаў крытыку адносна адхіленьнем войскам з пасады ісламісцкага прэзыдэнта Мухамада Мурсі.

У панядзелак Іран назваў зьвяржэньне Мурсі і выкліканыя гэтым масавыя пратэсты «падставай для занепакоенасьці», і заявіў, што бачыць у Эгіпце «чужыя рукі».

Сёньня міністэрства замежных спраў Эгіпту выступіў з заявай, дзе выказала «крайнюю незадаволенасьць» камэнтарамі Тэгерану.

Інцыдэнт азначае вяртаньне да больш халодных адносінаў паміж двума рэгіянальнымі дзяржавамі пасьля збліжэньня ў часы прэзыдэнцтва Мурсі. Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад наведаў Каір ў лютым, і гэта быў першы візыт іранскага лідэра за больш чым тры дзесяцігодзьдзі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG