Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэп ЗША выказаўся пра хімічную зброю ў Сырыі


Джэн Сакі

Джэн Сакі

ЗША вывучаюць расейскі даклад аб выкарыстаньні сірыйскай апазыцыяй хімічнай зброі ў горадзе Алепа 19 сакавіка.

Пра гэта паведаміла прэсавы сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнта Джэн Сакі. Яна сказала, што ЗША ня маюць надзейнай, пацьверджанай інфармацыі, якая б даказвала, што сырыйская апазыцыя выкарыстала хімічную зброю.

Яна нагадала, што сырыйскі рэжым працягвае адмаўляць ААН у доступе для правядзеньня незалежнага расьсьледаваньня шэрагу інцыдэнтаў. Паводле яе слоў, падаўшы бесьперашкодны доступ без затрымак інспэктарам ААН, сырыйскі рэжым дакажа, што яго запыт аб расьсьледаваньні — гэта не манэўр, закліканы адцягнуць увагу ад праблемы.

Сакі таксама адзначыла, што Расея, высоўваючы свае абвінавачаньні, адначасна блякуе намаганьні Рады бясьпекі ААН па расьсьледаваньні ўсіх абвінавачаньняў.

XS
SM
MD
LG