Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гукі, якіх вашы дзеці, магчыма, ніколі не пачуюць


Хто ведаў, што некаторыя гукі з часам вымруць, як маманты? У залежнасьці ад вашага ўзросту, вы, вашы дзеці і ўнукі маглі чуць некаторыя з гукаў, пра якія ідзецца ніжэй, толькі ў старых фільмах ды і то наўрад ці.

Тэлефон з дыскавым наборам


Добра знаёмае гудзеньне дыску, калі набіраеш нумар пальцам «да ўпору», з наступным пстрыкам, калі дыск вяртаецца ў зыходнае становішча, сёньня здаецца навінкай, і публіка, якая настальгуе, можа ўсталяваць гэты гук у якасьці мэлёдыі на сваім айфоне. Людзі навокал адразу задумаюцца: чорт, што гэта за дзіўны гук? Але людзі старэйшага ўзросту адразу зразумеюць: хтосьці проста вырашыў пасьмяяцца над намі і над нашымі старажытнымі прыстасаваньнямі.


Мэханічная друкарка


Мэханічная друкарка — гэта цэлы набор унікальных гукаў. Клявішы гучна стукалі, удараючы па паперы, карэтка падымалася з характэрным ляскам, калі трэба было пераключыць рэгістар, а калі вы набліжаліся да канца радка, зьвінеў папераджальны званочак. Гэта азначала, што вам трэба адарваць левую руку ад клявіш і націснуць рычаг вяртаньня карэткі. У гэтым выпадку чулася гудзеньне, і карэтка вярталася ў зыходнае становішча.



Пераключальнік каналаў на тэлевізары


Калі тэлевядучыя мінулых дзён перасьцерагалі гледачоў: «Не чапайце гэты перамыкач!», яны мелі на ўвазе перамыкач каналаў тэлевізара. У стандартнага перамыкача было ад двух да 13 палажэньняў, і вам даводзілася пстрыкаць перамыкачом да таго часу, пакуль вы не знаходзілі тыя два ці тры каналы, што вяшчалі ў вашай мясцовасьці. Таму вы шчоўкалі, а на пустых каналах зьяўляўся «сьнег» і статычны гук.



Адключэньне тэлевізійнай станцыі


Да вынаходніцтва інфармацыйна-рэклямных перадач тэлевізійныя станцыі кожную ноч рэальна адключаліся на некалькі гадзін. У некаторых аматараў тэлеперадач узьнікаў дыскамфорт, калі яны каля дзьвюх гадзін ночы чулі голас дыктара: «Мы завяршаем паказ нашых перадач на сёньня». Аб’явы на розных каналах крыху адрозьніваліся адна ад адной: хтосьці спачатку аб’яўляў некаторыя тэхнічныя дэталі (частата перадачы, адрас станцыі і г.д.), хтосьці чытаў верш «Высокі палёт», а потым гучаў нацыянальны гімн. Пасьля гэтага чуўся тэлемэтрычныя сыгнал і перадачы заканчваліся.



Цалкам артыкул можна прачытаць ТУТ.
XS
SM
MD
LG