Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джахар Царнаеў не прызнаў сябе вінаватым


У другой палове дня ў сераду 19-гадовы Джахар Царнаев, абвінавачаны ў выбухах падчас фінішу бостанскага марафону, упершыню пасьля арышту 19 красавіка зьявіўся на публіцы.

Пракуратура выставіла заключэньне, у якім Царнаеву ставяцца ў віну, у прыватнасьці, выкарыстаньне зброі масавага паражэньня, чатыры забойствы і выкарыстаньне агнястрэльнай зброі пры здзяйсненьні злачынства. У абвінавачваньні 30 пунктаў, па 17 зь якіх яму можа пагражаць сьмяротнае пакараньне.

На судовым паседжаньні Царнаеў сядзеў сьпіной да прысутных. Ён сем разоў паўтарыў, што ня лічыць сябе вінаватым.

Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі ЗША заявілі, што будуць патрабаваць для Царнаева вышэйшай меры пакараньня, перадае ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG