Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Апошнія грамадзяне ВКЛ» у Нацыянальнай бібліятэцы


11 ліпеня а 12-й гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі запрацуе выстава літоўскага фатографа Альгімантаса Александравічуса «Апошнія грамадзяне ВКЛ».

Фотамастак Альгімантас Александравічус шукаў памяткі колішняй велічы Вялікага Княства Літоўскага на абшарах Беларусі, Літвы і Ўкраіны.

У яго аб’ектыў трапілі сьляды, якія пакінулі пры жыцьці Адам Міцкевіч і Чэслаў Мілаш, якія лічылі сябе апошнімі грамадзянамі гэтай дзяржавы і працягвалі шляхецкія і грамадзянскія традыцыі ВКЛ.

Аўтар шырока ахапіў месцы жыхарства Адама Міцкевіча ад роднага фальварку Завосьсе да вучобы ў Наваградку і Вільні, ад выкладаньня ў Коўне да парыскага выгнаньня.

Альгімантас Александравічус у 2003 годзе быў прызнаны лепшым у Эўропе партрэтыстам, у 2011-м — лепшым партрэтыстам краінаў Балтыі.

У 2013 годзе перамог на Міжнароднай выставе фатаздымкаў Žirgas fotografijoje.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG